Top.Mail.Ru

Лукашэнка прапанаваў кампаніям Патаніна больш цеснае супрацоўніцтва з Беларуссю

Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Мінску прапанаваў расійскаму бізнесмену Уладзіміру Патаніну, кіраўніку кампаній «Інтэррас» і «Нарнікель», больш цеснае супрацоўніцтва з Беларуссю, перадае БелТА.


«Улічваючы, што „Інтэррас“ — гэта не толькі „Нарыльскі нікель“, гэта шматгаліновая структура, у нас ёсць пра што весці размову. Думаю, што ёсць судакрананне многіх інтарэсаў. І я прасіў нашага Прэм’ер-міністра, каб ён дэталёва вам давёў асноўныя кірункі развіцця Беларусі і тыя пункты, дзе мы можам супрацоўнічаць, — сказаў Прэзідэнт. — Мы адкрытыя для супрацоўніцтва. І хацелі б, каб ваша кампанія (паспяховая кампанія, нават у гэтыя складаныя часы) супрацоўнічала з Беларуссю».

Як паведамлялася, БЕЛАЗ і «Нарнікель» напярэдадні падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Мэта — аб’яднанне намаганняў па развіцці навуковага і тэхналагічнага патэнцыялу для стварэння горнай тэхнікі новага пакалення, укаранення беспілотных тэхналогій для горнай здабычы і іншых інавацый. Прадугледжваецца стварэнне сумеснага прадпрыемства для рэалізацыі гэтых планаў, а таксама прадпрыемствы з паўнапрофільнай рамонтнай базай з мэтай развіцця вытворчасці, рамонту і абслугоўвання падземнай горнай тэхнікі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю