Top.Mail.Ru

Лукашэнка прапанаваў Лаосу інтэнсіфікаваць супрацоўніцтва і назваў перспектыўныя напрамкі

Беларусі і Лаосу трэба інтэнсіфікаваць супрацоўніцтва. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Прэзідэнтам Лаоса Тханглунам Сісулітам на палях саміту ШАС у Бішкеку, перадае БелТА.



«Я думаю, нам трэба пачынаць больш інтэнсіўную работу паміж дзвюма краінамі. Нам ёсць што прапанаваць вашай краіне, асабліва на гэтым этапе развіцця», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Адным з напрамкаў супрацоўніцтва ён назваў машынабудаванне. Пры гэтым размова ідзе не толькі аб гандлі, але і стварэнні сумесных вытворчасцей. «Як машынабудаўнічая краіна, мы гатовы працаваць з вамі не толькі ў галіне гандлю машынабудаўнічай прадукцыяй, але і ствараць сумесныя прадпрыемствы на аснове кааперацыі», — запэўніў Прэзідэнт Беларусі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю