Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў пабудаваць у Валаамскім манастыры беларускі храм. Аб гэтым ён заявіў у час сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным на Валааме, перадае БелТА.
«Я падлятаў сюды і адзначаў, што мы з вамі добрую традыцыю зарадзілі — кожны год (сустракацца на Валааме. — Заўв. БелТА), — сказаў Прэзідэнт. — Смаленскі скіт — гэта добра. Але беларускага няма скіта. Мы таксама падумаем. Месца тут хапае — пабудаваць храмік. Падумаем над гэтым».