Прапанову аб стварэнні ў Беларусі крыптабанка прагучала на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі па пытаннях развіцця сферы лічбавых знакаў, перадае БелТА.
Ініцыятыву правесці ў краіне эксперымент па стварэнні крыптабанка агучыў на мерапрыемстве першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Аляксандр Ягораў. Гэта прапанова, па яго словах, была ў цэлым падтрымана прэзідэнтам. «Пры гэтым была звернута ўвага, што на ўзроўні прэзідэнта павінны быць прыняты ўсе рашэнні, каб патэнцыйным інвестарам было зразумела, як гэта будзе функцыянаваць, па-першае. А па-другое, гарантыі па сутнасці будуць на ўзроўні дзяржавы і падпісаны непасрэдна Прэзідэнтам у форме ўказа», — сказаў Аляксандр Ягораў.
Мяркуецца, што на працягу месяца Нацыянальны банк і ўрад падрыхтуюць адпаведны праект указа, які будзе ўнесены на подпіс кіраўніку дзяржавы.