Top.Mail.Ru
232

Лукашэнка прапануе фермерам пераходзіць у ацяпленні цяпліц на пелеты

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе фермерам пераходзіць у ацяпленні цяпліц на пелеты. Аб гэтым ён заявіў, прымаючы з дакладам старшыню Брэсцкага аблвыканкама Пятра Пархомчыка, перадае БелТА.


Аляксандр Лукашэнка расказаў, што ў аглядзе СМІ прачытаў артыкул, у якім размова ішла аб вырошчванні агуркоў у цяпліцах на поўдні Беларусі: «Як гэтыя небаракі (фермеры. — Заўв. БелТА), асабліва ў цябе на Палессі, топяць печкі па начах для таго, каб у парніках у цяпліцах атрымаць прадукцыю. Дровы кожныя 40 хвілін там падкідваць і іншае».

«Я падумаў: а пелеты. Мы ж на тыдзень іх загружаем (у кацёл. — Заўв. БелТА). Печку гэтую паставіў — кацёл — на тыдзень засыпаў ці на 10 дзён і забыўся. Прыйшоў, паглядзеў тэмпературу...» — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Пётр Пархомчык заўважыў, што тэмпературу можна нават рэгуляваць са смартфона.

«Нават калі і без, які фермер не зойдзе, не паглядзіць? Трэба паспрабаваць. Вось маленькі кацёл паставіць на цяплічку. А можа, і на дзве. Там жа ад аднаго катла можна падлучыць ацяпленне і на дзве, і на тры, і на вялікую цяпліцу. Трэба паспрабаваць. І нашым фермерам з Пінскага раёна, іншых прапанаваць гэты варыянт. Можа, нават недзе крэдытамі дапамагчы, каб яны разгарнуліся», — даручыў Аляксандр Лукашэнка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю