«Думаю, што калі Беларусь можа забяспечыць патрэбнасці рынку Расіі па нейкіх напрамках, трэба выкарыстоўваць гэта. Калі мы можам выкарыстоўваць расійскі тавар у дастатковай колькасці, не трэба ствараць вытворчасць (дубліруючую. — Заўвага БелТА). І закупляць не трэба. Трэба падумаць над гэтым. Каб абараніць агульны рынак Расіі і Беларусі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт выказаў упэўненасць у тым, што стварэнне дубліруючых і, адпаведна, канкуруючых вытворчасцей для Саюзнай дзяржавы непрымальна. «Гэта зусім нікуды не варта», — заўважыў ён.
У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка згадаў аб планах па стварэнні ў Расіі прадпрыемства па вытворчасці шын, у тым ліку звышбуйнагабарытных, хоць Беларусь ужо асвоіла такую вытворчасць.