Top.Mail.Ru

Лукашэнка працягвае работу ў Шклоўскім раёне

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка працягвае работу ў Шклоўскім раёне, паведамляе БелТА.

Кіраўнік дзяржавы прыехаў у Шклоўскі райаграсэрвіс, дзе не так даўно па яго даручэнні правялі маштабную рэканструкцыю. Яна дазволіла стварыць сучасны цэнтр па абслугоўванні сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання жывёлагадоўчых комплексаў.



Ужо ў найбліжэйшыя дні райаграсэрвіс у Шклове стане адным з асноўных пунктаў правядзення рэспубліканскага семінара аб сучасных падыходах да рэгіянальнага развіцця на прыкладзе Шклоўскага раёна. 



Да пачатку рэканструкцыі на тэрыторыі арганізацыі знаходзілася амаль два дзясяткі будынкаў і збудаванняў 1950–1975 гадоў узвядзення. Было прынята рашэнне пра знос часткі з іх і стварэнне на гэтай тэрыторыі сучаснай рамонтнай арганізацыі раённага ўзроўню, якая б задавала стандарты ў развіцці падобных арганізацый па ўсёй краіне.



Цэнтральная рамонтная майстэрня прызначана для капітальнага рамонту энерганасычаных трактароў, кормаўборачных і збожжаўборачных машын ды іншай сельгастэхнікі.



Кіраўнік дзяржавы таксама наведае тэрыторыю былой мэблевай фабрыкі ў Шклове, каб на месцы вывучыць магчымасць размяшчэння тут новай вытворчасці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю