Top.Mail.Ru
151

Лукашэнка: Праверка гатоўнасці ва Узброеных Сілах будзе праходзіць да вясны

Праверка гатоўнасці ва Узброеных Сілах будзе праходзіць да вясны. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях стварэння адукацыйнага цэнтра па падрыхтоўцы кадраў перспектыўных кірункаў, перадае БелТА.



Кіраўнік дзяржавы, гаворачы аб развіцці тэхналогій, звярнуў увагу, што ў цяперашні час ад беспілотных лятальных апаратаў проста страцілі розум: «Цэлыя заводы, фабрыкі штампуюць. І не толькі ўкраінцы і расіяне, якія сёння з іх дапамогай ваююць. І яны даволі эфектыўна ваююць».


У гэтай сувязі Прэзідэнт нагадаў, што праводзіць праверку Узброеных Сіл: «Яна будзе праходзіць у гэтых сур’ёзных умовах да вясны».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю