Top.Mail.Ru

Лукашэнка праводзіць перагаворы са спецпасланнікам ЗША Коўлам

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці праводзіць перагаворы з амерыканскай дэлегацыяй на чале са спецпасланнікам ЗША Джонам Коўлам, перадае БелТА.

«Як быццам не было працяглага падарожжа ў вас. Усе бадзёрыя. Я вельмі рады, што ў вас настрой добры і выглядаеце вы бадзёра. Гэта, Джон, таму што вы, напэўна, да сяброў заляцелі спачатку, а не напрамую ў Беларусь. Пара ўжо прылятаць напрамую да нас», — сказаў у пачатку сустрэчы Аляксандр Лукашэнка.

«Так, гэта было б вельмі добра», — заўважыў у адказ Джон Коўл.

«Павестка ў агульным жа (хаваць не будзем, загадзя мы яе агаворвалі) вызначана. Таму я гатовы, як заўсёды, да абмеркавання любых пытанняў, адказваць на любыя праблемы. Але настойліва прасіў бы Вас, каб мы абмеркавалі рэгіянальныя праблемы. І не толькі праблемы Украіны, але і глабальныя. І не толькі вайну на Блізкім Усходзе, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Думаю, мой пункт гледжання па глабальных праблемах, асабліва па сітуацыі на Блізкім Усходзе, будзе важны для вас, паколькі вы ваюеце супраць нашых сяброў. І я гатовы адкрыта пагаварыць на гэту тэму».

Джон Коўл удакладніў, ці ідзе гаворка пра вайну з Іранам.


«Так, вельмі хацеў бы, каб мой пункт гледжання вы данеслі да Дональда Трампа. Я па-ранейшаму, нягледзячы на пэўныя памылкі, як я лічу, Злучаных Штатаў, з’яўляюся прыхільнікам вашага прэзідэнта», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Гэта ўжо чарговы раўнд беларуска-амерыканскіх кантактаў. Аляксандр Лукашэнка сустракаўся з Джонам Коўлам некалькі разоў. У папярэдні раз гэта было ў сярэдзіне снежня 2025 года.

Адказваючы нядаўна на пытанні журналістаў, Прэзідэнт Беларусі падзяліўся некаторымі падрабязнасцямі перагаворнага парадку дня. «Абмяркоўваем нашы двухбаковыя адносіны, пачынаючы ад аднаўлення нармальнай работы пасольства да вызвалення так званых палітвязняў. Хоць у нас такіх артыкулаў няма, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — І эканамічныя пытанні, і санкцыі — усё ў комплексе. Там пытанняў дзесяць. Вядзём з імі перагаворы па ўсіх пытаннях. Пытанняў куча».

«Мы вядзём з імі перагаворы. Годна. Вывеўшы за дужкі Расію і Кітай (адносіны Беларусі з гэтымі краінамі. — Заўв. БелТА). Гэта не абмяркоўваецца», — падкрэсліў беларускі лідар.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю