Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Рэспублікі Узбекістан Шаўкатам Мірзіёевым, які 8-9 ліпеня наведае Беларусь з афіцыйным візітам. Аб гэтым паведамляе БелТА.
У рамках перагавораў на вышэйшым узроўні Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў разгледзяць актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і перспектывы яго ўмацавання ў розных сферах. Цэнтральны напрамак у перагаворным парадку дня — развіццё вытворчай кааперацыі і рэалізацыя сумесных праектаў.
Да падпісання па выніках перагавораў рыхтуюцца каля двух дзясяткаў дакументаў. Галоўны з іх — Дэкларацыя аб устанаўленні стратэгічнага партнёрства паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан.