Top.Mail.Ru

Лукашэнка правёў тэлефонную размову з Прэзідэнтам Ірана

Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Ірана Масудам Пезешкіянам адбылася 30 красавіка па ініцыятыве іранскага боку. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Масуд Пезешкіян праінфармаваў кіраўніка беларускай дзяржавы аб сітуацыі ў рэгіёне Персідскага заліва, а таксама аб пазіцыі афіцыйнага Тэгерана на перагаворах са Злучанымі Штатамі Амерыкі. Суразмоўцы канстатавалі, што галоўным каменем спатыкнення для выпрацоўкі мірных дамоўленасцяў выступае адсутнасць даверу.

Беларускі лідар падкрэсліў зацікаўленасць нашай краіны ў больш хуткім урэгуляванні канфлікту. У сваю чаргу Прэзідэнт Ірана падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за прынцыповую і паслядоўную пазіцыю.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю