Top.Mail.Ru

Лукашэнка правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Узбекістана Мірзіёевым

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 ліпеня правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік беларускай дзяржавы павіншаваў свайго ўзбекскага калегу, і Дзень нараджэння стаў падставай абмеркаваць беларуска-ўзбекскія адносіны ў цэлым, развіццё супрацоўніцтва, рэалізацыю перспектыўных сумесных праектаў. 

Па выніках 2024 года тавараабарот паміж краінамі перавысіў $ 630 млн, а па выніках пяці месяцаў бягучага года — амаль $280 млн. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што краіны захаваюць дынаміку нарошчвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Аляксандр Лукашэнка запрасіў Шаўката Мірзіёева здзейсніць візіт у Беларусь, каб больш падрабязна абмеркаваць тэмы, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Бакі таксама працягваюць актыўную працу над рэалізацыяй дамоўленасцяў, дасягнутых у ходзе візіту Кіраўніка беларускай дзяржавы ва Узбекістан у лютым 2024 года. 

Кіраўнікі дзяржаў таксама абмеркавалі ўзаемадзеянне на шматбаковых пляцоўках і міжнародную абстаноўку.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю