Top.Mail.Ru
196

Лукашэнка прыбыў на свята «Купалле» ў Александрыі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў на свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), якое традыцыйна праходзіць на беразе Дняпра ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна, перадае БелТА.



У ліку галоўных тэм свята сёлета-80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Акрамя беларускіх майстроў, удзел у свяце «Купалле» прымаюць дэлегацыі майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з амаль трох дзясяткаў рэгіёнаў Расіі. Упершыню прымаюць удзел у свяце прадстаўнікі Амурскай і Сахалінскай абласцей, Башкартастана.

Цэнтральнай падзеяй свята стане гала-канцэрт. Яго праграма складзена па матывах вядомых і ўсенародна любімых кінафільмаў. Гала-канцэрт пройдзе ў фармаце мюзікла, а завершыцца музычнае шоу святочным феерверкам і купальскім вогнішчам.



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю