Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Расію. Самалёт кіраўніка дзяржавы зрабіў пасадку ў аэрапорце Унукава, перадае БелТА.
Прэзідэнт 9 мая прыме ўдзел у святочных мерапрыемствах у гонар 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, якія пройдуць у Мінску і Маскве.
На Краснай плошчы ў Маскве кіраўнік дзяржавы разам з замежнымі калегамі будзе прысутнічаць на Парадзе Перамогі. Парадным разлікам па маскоўскай брусчатцы пройдуць і беларускія ваеннаслужачыя.
Увечары таго ж дня ў беларускай сталіцы ля стэлы «Мінск горад-герой» Аляксандр Лукашэнка прыме ваенны парад з нагоды 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.