Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыехаў на адкрыццё 42-й гарадской паліклінікі Мінска, паведамляе БелТА.
Кіраўнік дзяржавы прыме ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці будынка, азнаёміцца з матэрыяльна-тэхнічнай базай паліклінікі. Прэзідэнту таксама даложаць аб развіцці сістэмы аховы здароўя краіны ў цэлым.
Новая паліклініка размяшчаецца ў мікрараёне Усходні, на вул. Курсанта Гвішыяні. Яна разлічана на 850 наведванняў за змену. Абслугоўвацца тут будуць каля 25,2 тыс. чалавек, што істотна палепшыць сітуацыю з даступнасцю медыцынскай дапамогі дарослым і знізіць нагрузку на амбулаторна-паліклінічныя арганізацыі Першамайскага раёна. Да гэтага часу яны адчувалі перагрузку ў сувязі з ростам колькасці насельніцтва сталічнага мікрараёна, якая пастаянна павялічвалася з-за жыллёвага будаўніцтва, што працягваецца, і да 2028 года, паводле прагнозаў, вырасце на 10 тыс. чалавек.
Працаваць у паліклініцы будуць 46 урачоў і каля сотні медыцынскіх работнікаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй.


