Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыехаў на свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), якое праходзіць на беразе Дняпра ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна, перадае БелТА.
Сярод галоўных тэм свята — Год беларускай жанчыны. Акрамя майстроў з Беларусі, у «Купаллі» ўдзельнічаюць дэлегацыі майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва амаль з трох дзясяткаў рэгіёнаў Расіі. Упершыню ў свяце на беразе Дняпра ў гэтым годзе прымуць удзел госці з Чувашыі, Кемераўскай, Растоўскай і Курганскай абласцей.
Цэнтральнай падзеяй свята «Купалле» стане канцэрт «Александрыя — любоў з першага погляду». Мерапрыемства пройдзе ў фармаце народнага шоу з элементамі мюзікла і інтэрактыву, у якім прагучаць усенародна любімыя песні пра жанчын і каханне. Канцэрт завершыцца святочным феерверкам і запальваннем купальскага вогнішча.