Top.Mail.Ru

Лукашэнка прымае ўдзел у саміце СНД у Туркменістане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прымае ўдзел у саміце Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Мерапрыемства на вышэйшым узроўні праводзіцца на тэрыторыі нацыянальнай турыстычнай зоны Туркменістана «Аваза», перадае БелТА.


Афіцыйная частка саміту пачалася з цырымоніі прывітання кіраўнікоў дэлегацый. Прэзідэнта Беларусі вітаў туркменскі калега Сердар Бердымухамедаў, з якім Аляксандр Лукашэнка перад пачаткам пасяджэння правёў двухбаковую сустрэчу.

Лідары краін абмяркуюць узаемадзеянне ў рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якой у гэтым годзе спаўняецца 35 гадоў. Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні на пасяджэнні выкажа пазіцыю беларускага боку па актуальных тэмах дзейнасці СНД, а таксама аб патэнцыяле і далейшых перспектывах гэтага міжнароднага аб’яднання.

У пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў у шырокім складзе акрамя лідараў краін СНД па запрашэнні туркменскага боку будзе таксама прымаць удзел Прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян.

На парадку дня пасяджэння ўвогуле больш за паўтара дзясятка пытанняў. Яны ў тым ліку датычацца сацыяльнага развіцця і якасці жыцця, транспартнай звязанасці СНД, сумеснай работы ў інфармацыйнай прасторы, супрацоўніцтва ў праваахоўнай сферы, захавання гістарычнай памяці.

Напярэдадні вечарам Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у афіцыйным прыёме ад імя Прэзідэнта Туркменістана ў гонар кіраўнікоў дэлегацый.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю