Top.Mail.Ru

Лукашэнка прыняў кадравыя рашэнні па складзе кіраўніцтва Камітэта дзяржкантролю

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў кадравыя рашэнні па складзе кіраўніцтва Камітэта дзяржаўнага кантролю, паведамляе БелТА.


Намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю прызначаны Максім Аляшкевіч. Да гэтага часу ён займаў пасаду старшыні Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці.

Цяпер кіраваць Камітэтам дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці будзе Анатоль Дарожка, які ўзначальваў аналагічнае ведамства ў Гродзенскай вобласці.

На пасаду старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці ўзгоднены Аляксей Іглікаў. Да гэтага часу ён узначальваў Камітэт дзяржкантролю Гомельскай вобласці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю