Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб аказанні гуманітарнай дапамогі Сацыялістычнай Рэспубліцы В’етнам. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Гэта рашэнне з’яўляецца адказам на просьбу аб садзейнічанні ў ліквідацыі наступстваў серыі маштабных стыхійных бедстваў, якія паступілі ад афіцыйнага Ханоя, што ў 2025 годзе абрынуліся на В’етнам і прывялі да шматлікіх ахвяр і разбурэнняў.
Рэспубліка Беларусь акажа дапамогу брацкаму в’етнамскаму народу, кіруючыся прынцыпам гуманізму і ўстаноўленымі паміж дзвюма краінамі адносінамі стратэгічнага партнёрства.
Кіраўніком дзяржавы дадзена адпаведнае даручэнне Міністэрству па надзвычайных сітуацыях.