Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб памілаванні 14 асуджаных. Гэтую інфармацыю агучыла прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант, паведамляе БелТА.
Паведамляецца, што гэта была просьба прэзідэнта ЗША.
«У асноўным гэта іншаземцы: 2 грамадзяніна Японіі, 3 — Польшчы, 2 — Латвіі, а таксама грамадзяне Эстоніі, Швецыі і ЗША. У спісе і некалькі беларусаў. Гэта асобы, асуджаныя за экстрэмісцкую і тэрарыстычную дзейнасць», — адзначыла Наталля Эйсмант, словы якой прыводзіць Тэоеграм-канал «Пул Першага».
«Сяргей Ціханоўскі ў тым ліку. Рашэнне аб вызваленні Ціханоўскага было прынята Прэзідэнтам выключна з гуманных меркаванняў, з мэтай уз’яднання сям’і», — заявіла прэс-сакратар.