Забеспячэнне нацыянальнай бяспекі застаецца безумоўным прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі, патрабуе пастаяннай увагі і сістэмнага падыходу. Важнай часткай гэтай стратэгіі з’яўляецца стварэнне годных умоў для службы і павышэнне сацыяльнай абароненасці людзей у пагонах — тых, хто стаіць на варце спакойнага і мірнага жыцця ў краіне.
Для дадатковай матывацыі да службы і ў якасці стымулюючай меры законапраектам прадугледжваецца павышэнне памеру пенсіённага забеспячэння для асобных катэгорый ваеннаслужачых па дасягненні імі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту.
Прыняцце закона дасць магчымасць забяспечыць захаванне прынцыпу сацыяльнай справядлівасці шляхам устанаўлення адзіных падыходаў да пенсіённага забеспячэння для ўсіх відаў дзяржаўнай службы.