Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам міністра адукацыі Андрэя Іванца, перадае БелТА.
Кіраўнік дзяржавы ва ўступным слове пазначыў некалькі асноўных тэм, па якіх папрасіў міністра падрыхтаваць даклад: вынікі ўступнай кампаніі, забеспячэнне якаснага харчавання ў школах, фізічная падрыхтоўка навучэнцаў і студэнтаў. Прэзідэнта таксама цікавіў працэс стварэння Акадэміі інтэлектуальных тэхналогій, пытанні функцыянавання магістратуры. Яшчэ адна тэма — праца маладых спецыялістаў на месцах, як арганізаваны гэты працэс, чаго, магчыма, не хапае.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што апошнім часам каля тыдня знаходзіўся ў замежных камандзіроўках, а да гэтага ў цэнтры яго ўвагі быў ход уборачнай кампаніі на вёсцы. «Ад гэтага ніяк нельга было сысці. Таму як быццам бы пытанні школы і ВНУ адышлі на другі план. Але гэта не значыць, што я не ў курсе, як у нас складваліся справы з пачаткам новага навучальнага года як у школах, так і ў ВНУ», — сказаў Прэзідэнт.