Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Прэм’ер-міністра
Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Прэм’ер-міністра
Аб чым ішла размова ў кабінеце беларускага лідара, Аляксандр Турчын расказаў журналістам.
«У бліжэйшы час плануецца сустрэча кіраўніка нашай дзяржавы з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі, — праінфармаваў Прэм’ер-міністр. — Літаральна ўчора ў мяне адбылася размова з маім калегам, старшынёй урада Расійскай Федэрацыі Міхаілам Мішусціным. У тым ліку мы абмеркавалі магчымую павестку сустрэчы нашых кіраўнікоў, нашы сумесныя праекты, далейшыя дзеянні, у тым ліку ў рамках Саюзнай дзяржавы. На працягу літаральна некалькіх наступных дзён мы падрыхтуем інфармацыю кіраўніку дзяржавы для размовы з Уладзімірам Пуціным. Гэта была асноўная тэма майго даклада кіраўніку дзяржавы».
Акрамя таго, па словах кіраўніка ўрада, быў абмеркаваны шэраг бягучых пытанняў, якія ў тым ліку датычацца сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.
Аляксандр Турчын удакладніў, што перад гэтым Прэзідэнт правёў грунтоўную нараду з кіраўніцтвам Савета Міністраў, на якой разглядаліся канкрэтныя пытанні ў шэрагу галін. «Безумоўна, сама нарада датычылася не толькі канкрэтных дакументаў, якія ўрад уносіў на разгляд Прэзідэнту, але і ў цэлым стану ў гэтых галінах эканомікі, — канкрэтызаваў Прэм’ер-міністр. — Тэматыка нашай размовы выйшла далёка за межы гэтых дакументаў. Прэзідэнт, як заўсёды, вельмі паглыблены ў дэталі».

Па словах кіраўніка ўрада, усё павінна рабіцца на карысць краіны і на карысць людзей. «Самае галоўнае, каб работа нашых прадпрыемстваў была эфектыўнай», — падкрэсліў ён.
Вераніка КАНЮТА
Фота БелТА