Кіраўніку дзяржавы даложана аб рэалізацыі шэрагу праектаў, звязаных з рэальным сектарам эканомікі і развіццём новых высокатэхналагічных напрамкаў. Прэзідэнт падкрэсліў іх важнасць і актуальнасць для краіны.
Яшчэ адна ключавая тэма даклада — работа па развіцці супрацоўніцтва Беларусі з краінамі Афрыканскага кантынента. Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, як у гэтым плане ідзе работа, дынамікай і пытаннямі, якім трэба надаць першарадную ўвагу.
Прэзідэнт пацвердзіў высокую цікавасць да далейшага замацавання пазіцый Беларусі на перспектыўных рынках краін Афрыкі, дзе ўжо знойдзены шэраг апорных пунктаў. «Да Афрыкі ў бліжэйшы час мы яшчэ бліжэй будзем прыглядацца. Што такое Афрыка для любой краіны. Тым больш для нашай», — заявіў ён.