Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прысутнічаў на ваенным парадзе ў Пекіне, паведамляе БелТА.
Высокіх гасцей сустракаў Старшыня Сі Цзіньпін са сваёй жонкай Пэн Ліюань. Пасля адбылася цырымонія сумеснага фатаграфавання, пасля чаго лідары краін разам накіраваліся на трыбуну на плошчы Цяньаньмэнь.

Кітай адзначае 80-ю гадавіну Перамогі над японскім мілітарызмам і заканчэння Другой сусветнай вайны. З гэтай нагоды на галоўнай плошчы краіны Цяньаньмэнь адбудзецца маштабны парад.
«Мы гатовы аб’яднаць намаганні з усімі бакамі, каб адстойваць справядлівасць, прытрымлівацца правільнага шляху, садзейнічаць правільнаму разуменню гісторыі Другой сусветнай вайны», — заявіў раней Старшыня КНР Сі Цзіньпін.
Пекін мае намер рашуча абараняць дасягненні Перамогі ў Другой сусветнай вайне. Кітай будзе імкнуцца да таго, каб вынікі пашырэння рэформ глабальнага кіравання і фарміравання міжнароднай супольнасці адзінага лёсу прынеслі як мага больш карысці ўсяму чалавецтву.
На маштабным парадзе прысутнічаюць таксама кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў дзвюх з паловай дзясяткаў краін.
