Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў Алега Дзячэнку ўпаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, перадае БелТА.
У цяперашні час Алег Дзячэнка займае пасаду намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах.