Top.Mail.Ru

Лукашэнка: Работнікі пракуратуры нязменна застаюцца верныя абавязку і адданыя прынцыпам вяршэнства права

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў пракуратуры з прафесійным святам. Аб гэтым паведамляе БелТА.


«Больш чым векавая гісторыя ведамства самым цесным чынам звязана з зараджэннем і станаўленнем беларускай дзяржаўнасці, — гаворыцца ў віншаванні. — Змяняюцца пакаленні, ускладняюцца тэхналогіі і грамадскія адносіны, але заўсёды нязменным для супрацоўнікаў пракуратуры застаюцца высокі прафесіяналізм, вернасць абавязку, прыхільнасць прынцыпам вяршэнства права». Прэзідэнт падкрэсліў, што работнікі органаў пракуратуры ўносяць важкі ўклад ва ўмацаванне суверэнітэту і нацыянальнай бяспекі, забяспечваючы абарону правоў грамадзян і адстойваючы дзяржаўныя інтарэсы. Устанаўліваючы новыя факты аб генацыдзе беларускага народа ў перыяд гітлераўскай акупацыі, яны аднаўляюць гістарычную справядлівасць, дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Асаблівыя словы падзякі кіраўнік дзяржавы адрасаваў жанчынам — работнікам пракуратуры, якія, разам з мужчынамі выконваючы складаныя службовыя задачы, застаюцца пры гэтым клапатлівымі захавальніцамі дамашняга ачага.

Прэзідэнт таксама выказаў удзячнасць ветэранам, якія многія гады беззапаветна служылі закону на карысць народа.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў работнікам пракуратуры, іх родным і блізкім моцнага здароўя, мірнага неба і дабрабыту.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю