У развіцці вытворчай сферы Беларусі ёсць два шляхі — паглыбленне бягучых кампетэнцый і будаўніцтва новых прадпрыемстваў. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 23 мая на выязной нарадзе па пытаннях будаўніцтва і ўводу ў эксплуатацыю горна-абагачальнага комплексу ў Любанскім раёне, паведамляе БелТА.
«Краіна жыве і развіваецца, калі ствараюцца новыя прадпрыемствы, мадэрнізуюцца старыя. Калі ёсць інвестыцыі ў вытворчасць, сацыяльную сферу. Мы вельмі часта пачынаем нешта выдумляць. Хлопцы, у нас шмат школ і прадпрыемстваў, дзе мы работаем павярхоўна, гэта значыць ёсць магчымасць паглыбляцца, — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. — Трэба развівацца і паглыбляцца — гэта першы шлях. Людзі ёсць, школы ёсць, умеем гэта рабіць. Другі шлях-стварэнне новых прадпрыемстваў».