«Вось вы пашыраецеся, мы гэта вітаем. На 100 чалавек у вас у наступным годзе будзе больш, чым цяпер», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Адпаведна, у людзей — працаўнікоў прадпрыемстваў — узнікае патрэбнасць у жыллі. Адзін з кірункаў вырашэння гэтага пытання — прадастаўленне арэнднага жылля. «Гэта — перспектыва. Не мы гэта прыдумалі. Ва ўсім свеце так ідуць. Працуеш — атрымай кватэру, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Будзем удзяляць увагу развіццю арэнднага жылля. Мы цяпер аналізуем гэты працэс. Выкупляюць некаторыя арэнднае жыллё. Мы будзем да гэтага рухацца. Калі людзі плацяць грошы, ну чаму не прадаць і не пабудаваць новае арэнднае жыллё? Магчыма, я такім чынам адкажу і на адно з пытанняў, што вас хвалюе».
Прэзідэнт таксама звярнуў увагу, што ў краіне фактычна вырашана пытанне з чаргой на жыллё адносна шматдзетных сем’яў. «Трое і больш (дзяцей. — Заўвага БелТА) — у нас чаргі ўжо няма. Як і абяцаў, мы вырашылі гэту праблему», — сказаў ён.
«Другі ўзровень — гэта ваенныя. У гэтым, наступным годзе мы таксама вырашаем гэту праблему. У чалавека, які падпісаў кантракт «загінуць першым, калі раптам», у тыле павінен быць парадак. Асабліва — жыллё, каб жонка і дзеткі не блукалі недзе па завуголлі», — дадаў беларускі лідар.