Top.Mail.Ru

Лукашэнка расказаў пра сваю параду Трампу наконт вайны з Іранам

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў аб парадзе, якую даў Прэзідэнту ЗША Дональду Трампу наконт вайны з Іранам, паведамляе БелТА.


«Амерыканцы малайцы. Яны пачалі рабіць тое, што я Трампу параіў у апошніх перагаворах. Магу ўжо сёння сказаць. Яўрэі прыехалі да яго, ізраільцяне (пра халакост, пра ўсё забыліся, Газу выраўнялі, дзеткі загінулі там, людзі загінулі), пачалі яго клікаць супраць Ірана ваяваць. Пайшоў. Што рабіць зараз? Я ім кажу: «Ізраіль хацеў паваяваць супраць Ірана — няхай паваююць. Дайце яму паваяваць, вы чаго туды лезеце, вы ж пахаваеце там сваіх людзей», — расказаў кіраўнік дзяржавы.

«І труны паціху пачалі ў Амерыку паступаць. І грамадства абурылася. Ужо дзве трэці не адабраюць гэту авантуру. Таму я кажу: „Перадайце Дональду, няхай ён дасць Ізраілю паваяваць з Іранам. Вось і ўбачым, што атрымаецца“. А чужымі рукамі мы ўсе ўмеем ваяваць. Як ва Украіне Захад ваюе», — падзяліўся падрабязнасцямі Аляксандр Лукашэнка.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю