Top.Mail.Ru
142

Лукашэнка расказаў, якім пытаннем заклапочаны ў маразы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў, што ў маразы перажывае за стан цеплатрас, і даў практычную параду энергетыкам. Адпаведныя заявы ён зрабіў на сустрэчы з губернатарам Кіраўскай вобласці Расіі Аляксандрам Сакаловым, паведамляе БелТА.



Кіраўнік дзяржавы адзначыў цяперашняе снежнае і марознае надвор’е. «Мы холаду не баімся. Галоўнае, каб цеплатрасы ў нас вытрымлівалі. Вось я «хварэю» цяпер гэтым пытаннем. Кажуць, дзесьці там пад Мінскам нешта пад раніцу ўцечку стала даваць. Цеплатраса — павысілі ціск... як звычайна. І я падумаў тры дні таму: думаю, трэба папярэдзіць начальнікаў... Але, напэўна ж, ведаюць: ну дайце вы трошкі халадней цепланосьбіт — ваду ці яшчэ нешта, але каб яна была пастаянна. Горш будзе, калі ціск павысіць, цяпло такое ў дом, але яго не будзе наогул (у выпадку прарыву цеплатрасы пры занадта высокіх тэмпературы і ціску. — Заўв. БелТА)», — сказаў Прэзідэнт.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю