Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў 22 жніўня, раскрыў новыя дэталі сваёй тэлефоннай размовы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, перадае БелТА.
Напрыклад, кіраўнік дзяржавы расказаў, што праз даволі кароткі час сувязь перапынілася. І Дональд Трамп ператэлефанаваў зноў. «Я кажу: «Дональд, нейкія ворагі ўмяшаліся ў нашу размову», — з такога жарту, са слоў Прэзідэнта, аднавіўся дыялог двух лідараў.
Размова ішла ў тым ліку аб перагаворах на Алясцы, якія павінны былі адбыцца ў хуткім часе, а таксама аб візітах прадстаўнікоў ЗША ў Мінск і іх перагаворах з Аляксандрам Лукашэнкам.