Top.Mail.Ru

«Мы гатовы да ўсяго спектра супрацоўніцтва з Кыргызстанам»

Перспектыўныя кірункі ўзаемадзеяння дзвюх краін абмяркоўвалі ў Палацы Незалежнасці.


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу са старшынёй Кабінета Міністраў — кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі Адылбекам Касымаліевым, які знаходзіцца з афіцыйным візітам у Беларусі. Візіт сумешчаны з удзелам у мерапрыемствах Савета кіраўнікоў урадаў СНД, Еўразійскага міжурадавага савета і выстаўкі «ІНАПРАМ. Беларусь».

«Нам важна не страціць нашу эканамічную прастору»

«Я ад усёй душы вітаю на беларускай зямлі прадстаўніка кыргызскага народа, — сказаў на пачатку сустрэчы беларускі лідар. — Гэта не пафас, гэта не таму, што вы тут. Вельмі паважаю ваш народ, паколькі, як і нашаму беларускаму народу, усё няпроста дастаецца. Мы Богам не забяспечаны, як іншыя краіны, рэсурсамі, якія нам вельмі-вельмі патрэбныя».

Праўда, звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка, паколькі ў Кыргызстане ёсць горы, горназдабыўная прамысловасць уносіць свой уклад у бюджэт гэтай краіны. Беларускі лідар адзначыў, што шмат радовішчаў было адкрыта ў савецкі час. «І вы малайцы, што захавалі гэтыя радовішчы, якія даюць нямала вам, наколькі я інфармаваны, у бюджэт, — заўважыў ён. — Бюджэт у вас значна вырас у апошнія гады, вельмі сур’ёзна, мне Прэзідэнт (Кыргызстана. — „Зв“.) расказваў. Працуеце вы нядрэнна, малайцы. Але ўсё ж эканоміка ляжыць на ўрадзе Кыргызстана».

Прэзідэнт заўважыў, што ў гэтай краіны ёсць пэўная цікавасць да Беларусі, і запэўніў, што гэты інтарэс беларускі бок задаволіць абсалютна поўнасцю. «Мы гатовы працаваць па старых нашых кантрактах і праектах, асабліва па праектах, якія былі характэрныя для Беларусі з савецкіх часоў, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Мы гатовы ўдзельнічаць у вашых праектах. Асабліва нас цікавіць горназдабыўная прамысловасць, паколькі мы валодаем усім неабходным для здабычы і транспарціроўкі горных парод да фабрык перапрацоўкі. Вы гэта добра ведаеце».

Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што Беларусь гатова супрацоўнічаць з Кыргызстанам па ўсіх кірунках: ад харчавання да ліфтабудавання. «Мы гатовы да ўсяго спектра супрацоўніцтва з Кыргызстанам, — падкрэсліў ён. — Вы ведаеце, што мы з вялікай павагай ставімся да вас, да ўрада вашага, да вашага народа. І мы гатовы дасягнуць таго ўзроўню тавараабароту, аб якім мы шэптам сёння размаўляем: гэта прыкладна 500 мільёнаў долараў у бліжэйшы час». Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, калі напружвацца і імкнуцца, то дасягнуць гэтага выніку цалкам рэальна. 

Гаворачы аб міжнародным супрацоўніцтве, Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што Беларусі і Кыргызстану патрэбна падтрымка адно аднаго. «Так атрымалася, што вы знаходзіцеся ў глыбіні нашага Еўразійскага саюза, — заўважыў беларускі лідар. — Натуральна, пэўная залежнасць ад іншых дзяржаў для таго, каб развіваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Мы вельмі зацікаўлены, каб вы не глядзелі ўбок, а глядзелі ў наш бок. Таму мы будзем рабіць усё ў міжнародным плане, каб Кыргызстану было лепш і лягчэй. Цяпер нам важна не страціць нашу эканамічную прастору. Гэта вялікае дабро для нас. І сёння хадзіць туды-сюды па свеце і шукаць новыя рынкі вельмі дорага, праблематычна, і наўрад ці мы іх знойдзем».

Пры гэтым, па словах кіраўніка дзяржавы, шукаць далёкія рынкі ўсё ж варта. Беларусь, напрыклад, развівае контур далёкай дугі. Але важна, як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, не забываць і не страціць тое, што ёсць. «Руплівыя людзі зыходзяць з гэтага. Я ведаю, што Кыргызстан цалкам падтрымлівае падобную палітыку, нам не да раскошы з вамі, нам бы захаваць тое, што ёсць. Калі атрымаецца прымножыць — было б нядрэнна», — звярнуў увагу беларускі лідар. 

Прэзідэнт вітае афіцыйны візіт Адылбека Касымаліева. Ён адзначыў, што ў курсе перагавораў і дасягнутых дамоўленасцяў з Прэм’ер-міністрам Беларусі. «Ведайце, што мы абавязкова выканаем усё тое, што мы паабяцалі нашым кыргызскім сябрам», — запэўніў кіраўнік дзяржавы.

Перспектыва тавараабароту — 500 мільёнаў долараў

«Сышоўшы з трапа самалёта, я адчуў цяпло беларускай зямлі. Беларускі народ — лагодны, добрапрыстойны і высокакультурны. Гэта народ, які шануе гістарычную памяць, мы ў гэтым кірунку вельмі падобныя», — падзяліўся ўражаннямі Прэм’ер-міністр Кырзыгстана.

Ён адзначыў, што была падпісана дарожная карта супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі. «У нас ёсць магчымасць давесці наш тавараабарот да 500 мільёнаў долараў», — запэўніў Адылбек Касымаліеў.

Даслоўна

«Наша супрацоўніцтва будзе ў далейшым толькі ўмацоўвацца» 

У размове з журналістамі старшыня Кабінета Міністраў — кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі Адылбек КАСЫМАЛІЕЎ адзначыў, што, нягледзячы на даўнія сувязі паміж краінамі, рухацца з Беларуссю ёсць куды. 

«У ходзе бягучага афіцыйнага візіту нашай дэлегацыі ў Беларусь мы падпісалі 16 дакументаў у шматлікіх галінах, — канкрэтызаваў ён. — У навуцы, культуры, гандлёва-эканамічнай сферы, лічбавізацыі. Самае галоўнае, мы падпісалі дарожную карту да 2030 года. Паставілі мэту — давесці наш тавараабарот пакуль да 500 мільёнаў долараў».

Аднак, па словах старшыні Кабінета Міністраў — кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі, рэзервы ў супрацоўніцтве яшчэ ёсць. «Мы з Аляксандрам Генрыхавічам, Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь, прыйшлі да адзінага меркавання, што наша супрацоўніцтва будзе надалей толькі ўмацоўвацца і мы дасягнём тых мэт, якія паставілі, — падкрэсліў Адылбек Касымаліеў. — За кошт павелічэння тавараабароту, стварэння кааперацыйных праектаў».

Ён звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі вельмі развіта машынабудаванне, вырабляецца якаснае ліфтавае абсталяванне, увогуле развіта прамысловасць. У гэтай сувязі, па яго словах, прапрацоўваецца дамоўленасць адкрыць у Кыргызстане сумесныя прадпрыемствы па зборцы прамысловага абсталявання. 

«Інтарэс Кыргызстана — экспартаваць гэтыя тавары далей, у Кітай, на цэнтральнаазіяцкі рынак, які цяпер актыўна развіваецца», — патлумачыў ён.

Вераніка КАНЮТА, Валерыя СЦЯЦКО.

Фота БелТА.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю