Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка памілаваў 31 грамадзяніна Украіны. Пра гэта заявіла журналістам прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант, паведаміла БелТА.
«У развіццё дасягнутых дамоўленасцяў паміж прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам па просьбе ўкраінскага боку ў мэтах стварэння ўмоў для ўрэгулявання ўзброенага канфлікту ў сумежнай дзяржаве, кіруючыся прынцыпамі гуманізму і ў якасці жэсту добрай волі, прэзідэнтам памілаваны 31 грамадзянін Украіны, які здзейсніў крымінальныя злачынствы на тэрыторыі нашай краіны», — заявіла Наталля Эйсмант.
«Літаральна цяпер, сёння апоўдні адбылася, адбываецца перадача іх украінскаму боку» , - удакладніла прэс-сакратар.