Top.Mail.Ru

Лукашэнка: Рэгіёны фарміруюць матэрыяльную аснову, якая робіць Саюзную дзяржаву жыццяздольнай

Менавіта рэгіёны фарміруюць матэрыяльную аснову, якая робіць Саюзную дзяржаву жыццяздольнай і ўстойлівай да знешніх выклікаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у відэазвароце да ўдзельнікаў XIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае БелТА.


«Тэма трынаццатага форуму, прысвечаная эканамічнаму ўзаемадзеянню рэгіёнаў як фактару ўстойлівага развіцця, вельмі актуальная. Я не раз падкрэсліваў, што самае галоўнае для нас — эканоміка. Ад узроўню яе развіцця, умацавання прамысловага, аграрнага патэнцыялу залежаць дабрабыт грамадзян, бяспека і суверэнітэт нашых краін. Менавіта рэгіёны фарміруюць тую матэрыяльную аснову, якая робіць Саюзную дзяржаву жыццяздольнай і ўстойлівай да знешніх выклікаў», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Мінск і Мінская вобласць, якія прымаюць у гэтым годзе форум, з’яўляюцца сэрцам Беларусі. Тут засяроджаны індустрыяльны, навуковы і культурны патэнцыял краіны, фарміруецца каля паловы нацыянальнага ВУП.

«Менавіта тут размешчаны ключавыя прамысловыя і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, прадукцыя якіх вядома ва ўсім свеце і шырока запатрабавана, у тым ліку на рынку Расійскай Федэрацыі. Сярод іх — БЕЛАЗ, МАЗ, МТЗ, „Інтэграл“, „Планар“, агракамбінат „Дзяржынскі“ і многія іншыя», — сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што трынаццаты форум рэгіёнаў пройдзе на самым высокім узроўні і стане новым пунктам росту для брацкіх краін і народаў. Ён пажадаў усім удзельнікам моцнага здароўя, міру і плённай работы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю