Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку ўручана Ленінская прэмія ЦК КПРФ. Спецыяльны дыплом і ганаровы нагрудны знак кіраўніку дзяржавы ўручыў сёння старшыня ЦК КПРФ, кіраўнік фракцыі КПРФ у Дзяржаўнай думе Расіі Генадзь Зюганаў падчас сустрэчы ў Палацы Незалежнасці, перадае БелТА.
Ленінская прэмія ЦК КПРФ адроджана ў 2017 годзе і прысуджаецца за асаблівы ўклад у грамадска значную дзейнасць, якая садзейнічае зацвярджэнню прынцыпаў справядлівасці і гуманізму, поспехі ў перадавой вытворчай і сацыяльнай практыцы, навукова-даследчай і культурнай дзейнасці. За гэтыя гады яе лаўрэатамі сталі 45 намінантаў.
Прэзідэнту Беларусі гэта прэмія была прысуджана ў 2024 годзе за нястомную і паслядоўную дзейнасць па зацвярджэнні ідэй справядлівага шматпалярнага свету і ўклад у пашырэнне практыкі яго фарміравання, пастаянныя намаганні па ўмацаванні Саюзнай дзяржавы, асабісты ўдзел у захаванні гістарычнай спадчыны і каштоўнасцяў савецкай эпохі, важную ролю ва ўмацаванні дружбы і братэрства народаў дзвюх краін.
У розны час Ленінскай прэміі ЦК КПРФ былі ўдастоены першы сакратар ЦК Кампартыі Кубы Рауль Кастра, Генеральны сакратар ЦК Кампартыі В’етнама Нгуен Фу Чонг, Прэзідэнт Нікарагуа Даніэль Артэга, Старшыня дзяржаўных спраў КНДР Кім Чэн Ын.