Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ўручыў дзве спецыяльныя ўзнагароды Прэзідэнта Беларусі «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення», перадае БелТА.
Упершыню ў гісторыі фестывалю «Славянскі базар» гэтай узнагароды ўдастоіліся адразу два дзеячы. Адным з лаўрэатаў стаў Герой працы Расійскай Федэрацыі, народны артыст Расіі Аляксандр Зацэпін, які сёлета адзначыў 100-годдзе. Усенароднае прызнанне і любоў ён атрымаў пасля таго, як яго музыка прагучала ў савецкіх кінастужках, у тым ліку вядомых камедыях Леаніда Гайдая. Другім лаўрэатам стаў аўтар гімна «Славянскага базару», кампазітар, народны артыст Беларусі Леанід Захлеўны.
Іх два імянныя «Васількі» з’явіліся на Алеі лаўрэатаў спецыяльнай узнагароды напапярэдні гала-канцэрта адкрыцця фестывалю ў Віцебску.