Top.Mail.Ru
178

Лукашэнка: сістэма падрыхтоўкі беларускіх спартсменаў дазваляе ім дамагацца яркіх перамог

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў Міністэрства спорту і турызму з 30-годдзем з дня яго ўтварэння. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«Умацаванне здароўя народа, развіццё спорту вышэйшых дасягненняў і масавага фізкультурнага руху — прыярытэтныя кірункі дзяржаўнай палітыкі, рэалізацыя якіх з’яўляецца першачарговай задачай міністэрства», — гаворыцца ў віншаванні.


Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сфарміраваная сістэма падрыхтоўкі спартсменаў дазваляе беларускім атлетам дамагацца яркіх перамог на найбуйнейшых міжнародных турнірах і алімпіядах. «Гэтыя дасягненні — гонар нацыі і сведчанне сілы духу беларусаў», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Асаблівыя словы падзякі Аляксандр Лукашэнка адрасаваў ветэранам — усім, хто нястомна працаваў і працуе на славу беларускага спорту, захоўваючы і прымнажаючы яго пераможныя традыцыі.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў работнікам і ветэранам Мінспорту і турызму здароўя, міру і новых здзяйсненняў у імя працвітання Радзімы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю