Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю французскаму часопісу Le Point спрагназаваў дзеянні амерыканскага боку ў выпадку тармажэння перагавораў па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне, паведамляе БелТА.
Гаворачы пра дзейнасць цяперашняга Прэзідэнта ЗША, Аляксандр Лукашэнка перакананы, што Дональд Трамп прадухіліў трэцюю сусветную вайну. «Калі б усё ішло як пры Байдэне, што не выключаецца ў будучыні, мы ўжо, магчыма, мелі б пашырэнне гэтага канфлікту. Калі не трэцяя сусветная вайна, то вы б, натаўцы, ужо былі ўцягнуты ў гэту вайну. Ён гэта прадухіліў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, адзначыўшы разам з тым, што амерыканскі лідар зрабіў яшчэ не ўсё, што можна было б зрабіць.
Прэзідэнт Беларусі выказаў меркаванне, якія дзеянні можа зрабіць амерыканскі бок, убачыўшы, што ў перагаворах ідзе тармажэнне з боку Расіі альбо Украіны. «Калі амерыканцы ўбачаць, што гэты працэс тармозіцца з боку Расіі, яны дадуць Украіне зброю так, як пры Байдэне. І грошы, і зброю (дадуць. — Заўвага БелТА), і натаўцаў актывізуюць. Калі Амерыка ўбачыць, што Зяленскі, бегаючы па Еўропе, тармозіць гэты працэс, яны наогул ніякай зброі і ніякіх грошай не дадуць. Еўрапейцы з гэтым не справяцца. А яшчэ і будзе (размова пра Дональда Трампа. — Заўвага БелТА) націскаць на еўрапейцаў у большай ступені, чым ён гэта робіць цяпер. Разумееце, з двух бакоў у чым небяспека?» — рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.