Спробы ізаляваць Беларусь ад сусветнага рынку мінеральных угнаенняў контрпрадуктыўныя. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з генеральным дырэктарам Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ФАО) Цюй Дун’юем, паведаміла БелТА.
«Мы гатовыя ўнесці свой уклад у забеспячэнне спажыўцоў у свеце мінеральнымі ўгнаеннямі. Больш за тое, каля 20% усіх мінеральных угнаенняў у свеце за вытворцамі ў Беларусі. Таму ўсякія санкцыйныя абмежаванні, усякія спробы ізаляваць Беларусь ад сусветнага рынку мінеральных угнаенняў контрпрадуктыўныя і вельмі негатыўна ўплываюць на забеспячэнне людзей на планеце прадуктамі харчавання», — заявіў беларускі лідар.