Top.Mail.Ru

Аляксандр Лукашэнка ставіць задачу нарасціць аб’ёмы ўзаемнага гандлю з Бранскай вобласцю чаго б гэта ні каштавала

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ставіць задачу нарасціць аб’ёмы ўзаемнага гандлю з Бранскай вобласцю. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з губернатарам згаданага расійскага рэгіёна Ягорам Кавальчуком, перадае БелТА.



«Планавалі калісьці развіваць наш падмурак — эканамічныя адносіны. Праўда, да 1 млрд (долараў ЗША. — Заўв. БелТА) падышлі, але не ўзялі гэту планку. Трэба паставіць задачу ў што б там ні стала пераадолець мільярд долараў тавараабароту», — сказаў беларускі лідар. 

 

Прэзідэнт акрэсліў ключавыя кірункі для развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння. 

 

Тавараабарот Беларусі і Бранскай вобласці з 2021 года стабільна перавышаў $800 млн, а ў некаторыя гады — $900 млн, ушчыльную набліжаючыся да $1 млрд. За студзень—жнівень гэтага года ён склаў звыш $582 млн, што на 11% больш за паказчык за аналагічны перыяд мінулага года. Сальда для нашай краіны дадатнае — больш за $387 млн (плюс 13%). Аснову беларускага экспарту складаюць сельскагаспадарчыя машыны і механізмы, нафтапрадукты, малако і вяршкі, мінеральныя ўгнаенні, сыры і тварог, кокс і бітум.


Аляксандр Лукашэнка падзякаваў губернатару за дапамогу беларускім грамадзянам, якія пацярпелі ад удараў БПЛА.


«Хачу вам падзякаваць за дапамогу, якую вы аказалі нашым людзям, якія пацярпелі ад удараў украінскіх беспілотнікаў. Вы дапамаглі тады нам. Вы ведаеце, што мы ў даўгу не застанёмся. Мы абавязаны дапамагчы і будзем дапамагаць вам ва ўсім, у чым толькі неабходна», — сказаў кіраўнік дзяржавы.


Губернатар у сувязі з гэтым адзначыў: «Мы на прамой сувязі з маімі калегамі з Гомеля і Магілёва. Мы абмяркоўваем многія пытанні. І гаспадарчыя, і культурнага абмену. Безумоўна, агульная бяда зблізіла ў сувязі з атакамі беспілотнікаў. На жаль, працягваюцца такія гісторыі. Але мы заўсёды, яшчэ раз падкрэслю, на кароткай, вельмі аператыўнай сувязі».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю