Top.Mail.Ru

Лукашэнка сустрэўся з Мін Аун Хлайнам у Прэзідэнцкім палацы ў Нейп’ідо

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з выконваючым абавязкі Прэзідэнта Рэспублікі Саюз М’янма, старшынёй Камісіі нацыянальнай бяспекі і міру Мін Аун Хлайнам у Прэзідэнцкім палацы ў Нейп’ідо, паведаміла БелТА. 


Прэзідэнцкі палац з’яўляецца афіцыйнай рэзідэнцыяй і офісам Прэзідэнта М’янмы ў сталіцы. Будынак быў узведзены і адкрыты ў 2010 годзе. Прэзідэнцкі палац уключае 100 пакояў і выкарыстоўваецца выключна для правядзення нацыянальных цырымоній, дыпламатычных прыёмаў і ўрадавых пасяджэнняў. 

Беларускага лідара да месца сустрэчы праводзіў ганаровы конны эскорт з 54 коннікаў. Такое ў гісторыі пратакольнай практыкі М’янмы сустракаецца ўпершыню, што падкрэслівае асаблівы статус візіту. 

Урачыстай атрымалася і сама цырымонія сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Мін Аун Хлайна. Кіраўніка беларускай дзяржавы вітала рота ганаровай варты, а аркестр выканаў гімны Беларусі і М’янмы. 


Лукашэнка: у Беларусі ёсць усё, каб М’янма магла падняцца на прыступку вышэй

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яго першаму афіцыйнаму візіту ў М’янму ўдзяляецца вялікая ўвага ў гэтай краіне. Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што Беларусь абавязкова апраўдае гэты давер.


«У Беларусі ёсць усё неабходнае, каб тэхналагічна М’янма магла падняцца на адну прыступку вышэй», — заявіў Прэзідэнт.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю