Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правядзе сустрэчу з членамі савета дырэктараў МТРК «Мір», паведамляе БелТА.
У ліку ўдзельнікаў сустрэчы — першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, паўнамоцны прадстаўнік Беларусі ў МТРК «Мір», член Міждзяржаўнага каардынацыйнага савета МТРК «Мір» Уладзімір Пярцоў; намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі — прэс-сакратар Прэзідэнта Расіі і старшыня савета дырэктараў МТРК «Мір» Дзмітрый Пяскоў; старшыня ЗАТ «Міждзяржаўная тэлекампанія “Мір”» Радзік Батыршын.
Акрамя таго, у сустрэчы прымуць удзел кіраўнікі нацыянальных прадстаўніцтваў і філіялаў МТРК «Мір» з Азербайджана, Беларусі, Казахстана, Таджыкістана, а таксама дырэктар Паўночна-Каўказскага філіяла і кіраўнік прадстаўніцтва ў Кабардзіна-Балкарыі.
МТРК «Мір» створана ў 1992 годзе з мэтай захавання агульнай інфармацыйнай прасторы і садзейнічання міжнароднаму абмену інфармацыяй у СНД. Сёння МТРК «Мір» — гэта тэлеканалы «Мір», «Мір 24», радыёканал «Мір», інфармацыйна-аналітычны інтэрнэт-партал MIR24.TV, а таксама шматфункцыянальная спадарожнікавая сістэма «Мір-Тэлепорт». Агульны ахоп аўдыторыі — больш за 180 млн чалавек.