Добрыя ўспаміны, работа над дарожнай картай і перспектывы супрацоўніцтва ў будучыні — што аб’ядноўвае Беларусь і Эфіопію.
Геаграфія кааперацыі і сяброўства пашыраецца і актыўна развіваецца з краінамі Афрыкі. У аўторак у цэнтры ўвагі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі было ўзаемадзеянне з Эфіопіяй. Перспектывы супрацоўніцтва кіраўнік дзяржавы абмяркоўваў з міністрам замежных спраў гэтай краіны Гедыёнам Тыматэвасам.
«Вы ведаеце, што Эфіопія для нас з’яўляецца адной з найважнейшых дзяржаў ва Усходняй Афрыцы. І яшчэ з савецкіх часоў у нас добрыя ўспаміны і добрыя надзеі на супрацоўніцтва ў будучыні», — прывітаў госця беларускі лідар. Ён звярнуў увагу, што Эфіопія — велізарная краіна з насельніцтвам каля 130 мільёнаў чалавек. «Мы бачым пэўнае месца, сваё месца ў Эфіопіі, каб быць карыснымі для вас», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Эфіопія — член БРІКС. Беларусь блізкая да раўнапраўнага членства ў гэтай арганізацыі, з’яўляецца партнёрам. «Мы вам удзячныя за тое, што вы нямала зрабілі для таго, каб нас прызнаць партнёрамі БРІКС. Таму ўдзячныя вам і спадзяёмся, што вы нас будзеце падтрымліваць і ў будучыні ў гэтай арганізацыі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт заўважыў, што тавараабарот паміж Беларуссю і Эфіопіяй невялікі, але ён расце. Па яго словах, выкарыстоўваючы ўзаемны інтарэс дзвюх краін, традыцыйныя сувязі, дзяржавы могуць нарасціць тавараабарот. «Мы дамовіліся з вашым Прэм’ер-міністрам, што міністэрствы замежных спраў Эфіопіі і Беларусі выпрацуюць пэўны план, дарожную карту нашага супрацоўніцтва, што мы сёння і робім», — дадаў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што ўсе дамоўленасці беларускі бок абавязкова выканае.
«Мы гатовыя пастаўляць вам увесь комплекс машынабудаўнічай прадукцыі, неабходнай для Эфіопіі. Мы гатовыя пастаўляць вам увесь комплекс сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання. Але, акрамя гэтага, мы гатовыя перадаваць вам адпаведныя тэхналогіі і навучаць вашых людзей», — прапанаваў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка папрасіў Гедыёна Тыматэваса перадаць цёплыя і добрыя пажаданні Прэзідэнту і Прэм’ер-міністру Эфіопіі. «Ведайце, што вы заўсёды жаданыя госці для нас, таму сардэчна запрашаем у любы час у Беларусь. Мы абсалютна адкрытыя для супрацоўніцтва з вамі па ўсіх кірунках, пачынаючы ад ваенна-прамысловага комплексу і заканчваючы харчовай бяспекай. Мы вельмі хацелі б актывізаваць наша супрацоўніцтва з вашай краінай», — падсумаваў беларускі лідар.
У сваю чаргу Гедыён Тыматэвас перадаў цёплае прывітанне ад Прэзідэнта і Прэм’ер-міністра Эфіопіі асабіста Аляксандру Лукашэнку і таксама народу Беларусі. «Паміж нашымі краінамі існуюць моцныя культурныя і гістарычныя сувязі. У нас таксама агульны падыход да гістарычных і рэлігійных каштоўнасцяў. Да гэтага часу ў нашай краіне многія людзі маюць вельмі цёплыя ўспаміны пра сваю вучобу ў часы Савецкага Саюза. Гэтыя людзі ў цяперашні час фарміруюць і падтрымліваюць моцныя сувязі паміж нашымі краінамі», — адзначыў ён.
Даслоўна
У размове з журналістамі міністр замежных спраў Эфіопіі падкрэсліў, што цяпер, маючы цёплыя і сяброўскія адносіны паміж нашымі краінамі, трэба працаваць над умацаваннем эканамічных сувязяў, супрацоўніцтва ў галіне інвестыцый. «Мы зацікаўленыя ў мадэрнізацыі нашага сельскагаспадарчага сектара з дапамогай беларускага абсталявання і тэхналогій. У цяперашні момант у Беларусі навучаецца сотні людзей з Эфіопіі, многія грамадзяне нашай краіны і раней вучыліся і на тэрыторыі Беларусі, і краін былога Савецкага Саюза. І мы хацелі б развіваць супрацоўніцтва ў сферы навукі і адукацыі», — адзначыў ён.
Гедыён Тыматэвас расказаў, што цяпер адпрацоўваецца пытанне аб стварэнні на тэрыторыі Эфіопіі сумесных прадпрыемстваў па зборцы беларускай сельска-гаспадарчай тэхнікі з выкарыстаннем айчыннага абсталявання і тэхналогій. «Пасля, мы спадзяёмся, сабраная на тэрыторыі нашай краіны беларуская тэхніка зможа прадавацца і ў іншыя краіны Афрыканскага кантынента», — дадаў ён. Міністр адзначыў, што айчынныя машыны ў Эфіопіі карыстаюцца добрай рэпутацыяй. Гэта надзейная, даўгавечная тэхніка, лёгкая ў эксплуатацыі. «Мы спадзяёмся, што супрацоўніцтва беларускіх і эфіопскіх кампаній можа прынесці шмат выгод. Як вядома, у Афрыцы існуе Афрыканскі саюз, і яго штаб-кватэра знаходзіцца ў Адыс-Абебе. Па сутнасці, сталіца нашай краіны з’яўляецца дыпламатычнай сталіцай Афрыканскага кантынента. Паміж краінамі Афрыканскага саюза існуюць пагадненні аб свабодным гандлі. І тавары, тэхніка, якія будуць вырабляцца ў Эфіопіі, будуць свабодна, без межаў прадавацца ў іншыя краіны», — канстатаваў Гедыён Тыматэвас.
Валерыя СЦЯЦКО.
Дарэчы
Як паведамляла БелТА, Аляксандр Лукашэнка ў кастрычніку 2024 года на палях саміту БРІКС у Казані сустрэўся з Прэм’ер-міністрам Эфіопіі Абіем Ахмедам Алі. Гаворачы аб развіцці супрацоўніцтва, кіраўнік беларускай дзяржавы тады прапанаваў: «Давайце пачнём з таго, што бліжэй пазнаёмімся адно з адным. Але я прыхільнік хуткіх крокаў. Свет вельмі мяняецца, ён прымушае нас паскарацца. Таму мы гатовыя настолькі хутка рабіць усё, аб чым мы дамовімся, наколькі да гэтага будзеце гатовыя вы самі».
Асаблівую значнасць двухбаковае супрацоўніцтва набывае ў святле таго, што Беларусь зацікаўлена праз Эфіопію атрымаць доступ на рынак Афрыкі і разглядае гэту краіну як вароты на Афрыканскі кантынент. «Таму нам вельмі цікава супрацоўнічаць з вамі. Думаю, што нам трэба не проста аднаўляць, а ўдасканальваць і мадэрнізаваць шляхі нашага супрацоўніцтва. Мы да гэтага гатовыя», — заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Казані.
У сваю чаргу Абій Ахмед Алі выказаў удзячнасць беларускаму боку за аднаўленне супрацоўніцтва і ўзаемную падтрымку на сусветнай арэне. Ён заявіў, што эфіопскі бок перш за ўсё зацікаўлены ў сумеснай рабоце ў галіне сельскай гаспадаркі і мадэрнізацыі гэтай галіны. Ёсць таксама цікавасць да сумеснай работы ў тэкстыльнай галіне, горназдабыўной прамысловасці, у сферы высокіх тэхналогій і па шэрагу іншых кірункаў.
У красавіку бягучага года Эфіопію з візітам наведаў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў. Беларуская дэлегацыя правяла серыю перагавораў з ключавымі прадстаўнікамі эфіопскага ўрада і бізнесу. Размова ў тым ліку ішла аб адаптацыі беларускіх тэхналогій пад патрэбы Эфіопіі і мадэрнізацыі вытворчай базы гэтай краіны. Абмяркоўваліся пастаўкі беларускай тэхнікі, стварэнне сумесных прадпрыемстваў і падрыхтоўка кадраў у беларускіх ВНУ.
Што датычыцца сферы АПК, тут асноўны акцэнт зроблены на падрыхтоўцы кадраў для Эфіопіі ў чатырох беларускіх аграрных ВНУ, а таксама на ўкараненні беларускіх тэхналогій механізацыі сельскай гаспадаркі. Эфіопскі бок выказаў зацікаўленасць ва ўстанаўленні доўгатэрміновых партнёрскіх адносін па пастаўках беларускіх угнаенняў.
На сустрэчы Максіма Рыжанкова з кіраўніком МЗС Эфіопіі Гедыёнам Тыматэвасам, у якой таксама прымалі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва міністэрстваў прамысловасці і сельскай гаспадаркі і харчавання, бакі дамовіліся актывізаваць работу над дарожнай картай супрацоўніцтва, якую плануецца падпісаць на ўзроўні лідараў дзвюх краін.
Не проста аднаўляць, а ўдасканальваць і мадэрнізаваць адносіны
Як паведамляла БелТА, Аляксандр Лукашэнка ў кастрычніку 2024 года на палях саміту БРІКС у Казані сустрэўся з Прэм’ер-міністрам Эфіопіі Абіем Ахмедам Алі. Гаворачы аб развіцці супрацоўніцтва, кіраўнік беларускай дзяржавы тады прапанаваў: «Давайце пачнём з таго, што бліжэй пазнаёмімся адно з адным. Але я прыхільнік хуткіх крокаў. Свет вельмі мяняецца, ён прымушае нас паскарацца. Таму мы гатовыя настолькі хутка рабіць усё, аб чым мы дамовімся, наколькі да гэтага будзеце гатовыя вы самі».
- Асаблівую значнасць двухбаковае супрацоўніцтва набывае ў святле таго, што Беларусь зацікаўлена праз Эфіопію атрымаць доступ на рынак Афрыкі і разглядае гэту краіну як вароты на Афрыканскі кантынент. «Таму нам вельмі цікава супрацоўнічаць з вамі. Думаю, што нам трэба не проста аднаўляць, а ўдасканальваць і мадэрнізаваць шляхі нашага супрацоўніцтва. Мы да гэтага гатовыя», — заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Казані.
У сваю чаргу Абій Ахмед Алі выказаў падзяку беларускаму боку за аднаўленне супрацоўніцтва і ўзаемную падтрымку на сусветнай арэне. Ён заявіў, што эфіопскі бок перш за ўсё зацікаўлены ў сумеснай рабоце ў галіне сельскай гаспадаркі і мадэрнізацыі гэтай галіны. Ёсць таксама цікавасць да сумеснай работы ў тэкстыльнай галіне, горназдабыўной прамысловасці, у сферы высокіх тэхналогій і па шэрагу іншых кірункаў.
У красавіку бягучага года Эфіопію з візітам наведаў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў. Беларуская дэлегацыя правяла серыю перагавораў з ключавымі прадстаўнікамі эфіопскага ўрада і бізнесу. Размова ў тым ліку ішла аб адаптацыі беларускіх тэхналогій пад патрэбы Эфіопіі і мадэрнізацыі вытворчай базы гэтай краіны. Абмяркоўваліся пастаўкі беларускай тэхнікі, стварэнне сумесных прадпрыемстваў і падрыхтоўка кадраў у беларускіх ВНУ.
Што датычыцца сферы АПК, тут асноўны акцэнт зроблены на падрыхтоўцы кадраў для Эфіопіі ў чатырох беларускіх аграрных ВНУ, а таксама на ўкараненні беларускіх тэхналогій механізацыі сельскай гаспадаркі. Эфіопскі бок выказаў зацікаўленасць ва ўстанаўленні доўгатэрміновых партнёрскіх адносін па пастаўках беларускіх угнаенняў.