«Насычаная праграма форуму штогод знаёміць гледачоў з лепшымі дасягненнямі сусветнага кінематографа, раскрывае багацце традыцый і дэманструе смеласць сучасных рэжысёрскіх рашэнняў. У атмасферы плённага творчага дыялогу, які пануе падчас мерапрыемства, нараджаюцца новыя яркія ідэі і ўмацоўваюцца міжкультурныя сувязі», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што сёлетні фестываль пад дэвізам «Глядзі. Жыві. Шануй» стане сапраўдным святам высокага мастацтва, падорыць гасцям і ўдзельнікам непаўторныя імгненні і шчырыя эмоцыі.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў гасцям, удзельнікам і арганізатарам кінафестывалю добрага здароўя, невычэрпнага натхнення, поспехаў і выдатнага настрою.