Top.Mail.Ru

Лукашэнка сёння накіруецца з рабочым візітам у Расію

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка сёння накіруецца з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.



Адбудзецца сустрэча з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Размова пройдзе ў фармаце «сам-насам».

Кіраўнікі дзяржаў у нефармальнай абстаноўцы абмяркуюць найбольш важныя і актуальныя пытанні, звязаныя з развіццём беларуска-расійскіх адносін, рэалізацыяй саюзных праектаў. У цэнтры ўвагі таксама будуць міжнародны парадак дня і тэматыка рэгіянальнай бяспекі


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю