Top.Mail.Ru
175

Лукашэнка: тэлеканал СТБ за чвэрць стагоддзя стаў неад'емнай часткай нацыянальнай медыяпрасторы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў закрытага акцыянернага таварыства «Сталічнае тэлебачанне» з 25-годдзем з дня пачатку вяшчання тэлеканала СТБ. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дзякуючы запатрабаваным праектам і журналісцкаму майстэрству за чвэрць стагоддзя СТБ набыло папулярнасць за межамі сталічнага рэгіёна і стала неад’емнай часткай нацыянальнай медыяпрасторы.

«Вашы перадачы фарміруюць вобраз суверэннай беларускай дзяржавы і дапамагаюць гледачам заўсёды быць у курсе падзей у краіне і свеце, — гаворыцца ў віншаванні. — У многім гэта вынік творчасці прафесіяналаў сваёй справы, іх адданасці Радзіме і традыцыям айчынных СМІ».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» пакарэння новых вяршынь індустрыі тэлебачання, яркіх ідэй і невычэрпнага натхнення на доўгія гады.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю