Top.Mail.Ru

Лукашэнка: Трэба рабіць усё, каб жанчына была шчаслівая, а шчасце жанчыны — у дзецях

Трэба рабіць усё, каб жанчына была шчаслівая, а шчасце жанчыны — у дзецях. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, заслухоўваючы даклад аб праекце ўказа «Аб правядзенні экстракарпаральнага апладнення», паведамляе БелТА.


«Вядома, дзеці — гэта святое. Вы маё стаўленне да дзяцей ведаеце. Таму я як Прэзідэнт, а вы як мае падначаленыя — мы павінны рабіць усё (і не толькі ў Год жанчыны), каб жанчына была шчаслівая. А якое шчасце ў жанчыны, калі ў яе дзяцей няма? Дзеці — гэта шчасце нашай жанчыны», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што з боку дзяржавы павінны быць прыняты ўсе неабходныя меры, створаны ўсе ўмовы, каб жанчыны маглі мець дзяцей. «Вось гэта галоўнае і для Года жанчыны, і ў далейшым на ўсё яе жыццё. Таму давайце зыходзіць з гэтага», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю