Top.Mail.Ru

Лукашэнка: цікавасць Глабальнай большасці да ЕАЭС паказвае актуальнасць еўразійскай мадэлі інтэграцыі

Цікавасць Глабальнай большасці да партнёрскіх адносін з ЕАЭС, якая расце, гаворыць аб актуальнасці еўразійскай інтэграцыйнай мадэлі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў пашыраным складзе, паведаміла БелТА.


«Зацікаўленасць Глабальнай большасці да партнёрскіх адносін з нашым саюзам, якая расце, сведчыць аб актуальнасці еўразійскай інтэграцыйнай мадэлі, падкрэслівае ролю нашага інтэграцыйнага аб’яднання як полюса эканамічнага прыцягнення. Пры ўсіх недахопах, аб якіх мы гаварылі ў вузкім складзе», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў прэзідэнта Беларусі, ва ўмовах каласальнага знешняга націску ЕАЭС не толькі захаваў, але і прымножыў сваё значэнне для ўмацавання эканамічнага патэнцыялу дзяржаў-удзельніц.

Паводле ацэначных звестак, у 2020-2024 гадах ВУП ЕАЭС вырас на 11%, прамысловасць — на 15%, сельская гаспадарка — амаль на 10%, канстатаваў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што ў бягучым годзе асноўныя эканамічныя паказчыкі ЕАЭС захоўваюць станоўчы трэнд. «Ва ўсіх дзяржавах-членах расце заработная плата, прадаўжае заставацца мінімальным узровень беспрацоўя. За 2025 год створана грунтоўная аснова для прынцыпова новага этапа развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні таксама спыніўся на ключавых напрамках работы ЕАЭС на найбліжэйшыя пяць гадоў. 

Першы напрамак — індустрыяльны рост і тэхналагічнае развіццё. 

У новай пяцігодцы намаганні краін ЕАЭС будуць сканцэнтраваны на фарміраванні агульнай прасторы кааперацыйнага ўзаемадзеяння і актывізацыі працэсаў тэхналагічнага развіцця, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. 

Другім важным напрамкам беларускі лідар назваў супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі. Пры гэтым, падкрэсліў ён, патрэбны рашучыя крокі, каб знізіць залежнасць ад імпарту ў гэтай сферы да статыстычнай хібнасці. 

Далей. Умацаванне транспартна-лагістычнага патэнцыялу. 

Гэта адна са сфер для прыярытэтнага ўзаемадзеяння з дзяржавамі-наглядальнікамі пры Саюзе. У бягучым годзе была прадоўжана работа па развіццю еўразійскіх транспартных калідораў і маршрутаў, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. 

Чацвёрты напрамак, сказаў ён, — функцыянаванне ўнутранага рынку Саюза. 

Мы будзем настойліва дабівацца яго эфектыўнай і зладжанай работы ў інтарэсах эканомік дзяржаў-членаў. Разлічваем на далейшыя крокі ў напрамку да агульнага біржавога таварнага рынку ЕАЭС. 

Пяты — лічбавая трансфармацыя. 

Паводле слоў Прэзідэнта Беларусі, лічбавае асяроддзе павінна ўносіць адчувальны ўклад у канкурэнтаздольнасць нашых эканомік, а не ствараць дадатковыя бар’еры ўнутры ЕАЭС. 

Шостым напрамкам названы міжнародны вектар. 

Цяпер, паводле слоў беларускага лідара, перад намі стаіць задача па фарміраванні пераліку новых партнёраў, такіх нямала жадаючых. «Мяркую, - сказаў ён, - што сярод краін Афрыкі і Азіі шмат дружалюбных нам дзяржаў, гандлёвыя кантакты з якімі здольныя ўмацаваць эканамічны патэнцыял Саюза. Голас Еўразійскага эканамічнага саюза ўсё больш упэўнена гучыць на міжнародных пляцоўках — ад Жэневы да Нью-Ёрка». 

У якасці сёмага напрамку Аляксандр Лукашэнка назваў гуманітарнае вымярэнне. 

Галоўнае ў нашай рабоце — фарміраванне камфортнага асяроддзя для грамадзян. Сіла Саюза праяўляецца ў простых і зразумелых людзям рэчах: адсутнасці чэргаў на мяжы, магчымасці бесперашкоднага атрымання адукацыі і прызнання дакументаў аб кваліфікацыі, даступнасці медыцынскай дапамогі і мабільнай сувязі ў роўмінгу, здольнасці без неапраўданых абмежаванняў выкарыстоўваць традыцыйныя плацежныя сродкі. Тут яшчэ ёсць над чым працаваць.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што адыходзячы 2025 год прайшоў пад знакам беларускага старшынства ў Еўразійскім эканамічным саюзе. Ён падкрэсліў, што Мінск пастараўся прыўнесці ў яго работу новае дыханне і бачанне эканамічных працэсаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю