Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Цяньцзіне прыбыў на ўрачысты прыём у гонар кіраўнікоў дэлегацый на саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, перадае БелТА.
Кіраўніка беларускай дзяржавы віталі Старшыня КНР Сі Цзіньпін са сваёй жонкай Пэн Ліюань.
Мерапрыемства праходзіць у канферэнц-цэнтры «Мэйцзян»
Як паведамлялася, у міжнародным форуме бяруць удзел больш за тры дзясяткі лідэраў краін і кіраўнікоў міжнародных арганізацый. Частка з іх запрошаны кітайскім бокам, які старшынствуе, для ўдзелу ў саміце ў фармаце «ШАС плюс».